Уладзіслаў Сачко
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 24 лютага 2000
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Сівец Іна
Справы: Пратэсты Мінск
Па сцвярджэнні праўладных каналаў, на Уладзіслава была заведзена крымінальная справа за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. На "пакаяльным" відэа ён кажа, што быў зарэгістраваны ў плане Перамога. Мужчына працаваў слесарам 4 разрада ў адкрытым акцыянерным таварыстве.
Сачко Уладзіслаў Сяргеевіч асуджаны судом Кастрычніцкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справу 13 чэрвеня 2023 года разглядала суддзя Іна Сівец. Яна прызначыла Уладзіславу 2 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі".
7 ліпеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Мінскага слесара асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе