Уладзіслаў Рабіч
Дата нараджэння: 4 сакавіка 1997
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Кміта Мікалай
Пракурор: Мірановіч Юлія
Групы: Блогеры
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Уладзіславу Сяргеевічу Рабічу 24 гады, ён са шматдзетнай сям'і, мае таксама брата-блізнюка з інваліднасцю. У госці да сям'і часта завітвалі мясцовыя журналісты, каб зняць сюжэты ці напісаць матэрыялы пра ўзорную сям'ю і цудоўных дзяцей. Уладзіслаў Рабіч — шматразовы удзельнік разнастайных алімпіядаў, меў сярэдні бал атэстата 9,4. Яго прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Вырак агучыў суддзя Мікалай Кміта. Дзяржабвінавачанне падтрымала памочніца Баранавіцкага міжраённага пракурора Юлія Мірановіч.
Таксама Уладзіслаў — аўтар блога на спартыўную тэматыку на сайце by.tribuna.com.
Суд прызначылі на 11.00 12 верасня: ён адбудзецца на трэцім паверсе будынка тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання (г. Баранавічы, вул. Леніна, 12). Там няма пандуса.
Юлія Мірановіч запрасіла для яго пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Камп'ютар, якім ён карыстаўся, "канфіскаваны ў даход дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства". Нягледзячы на тое, што абаронца Рабіча папрасіў прызначыць для яго мінімальны штраф і вярнуць адзіны камп'ютар сям'і, суддзя Мікалай Кміта прызначыў менавіта тое пакаранне, якое запрасіла дзяржабвінавачанне. На пытанне маці, якая як апекунка бярэ яго з сабой "нават на могілкі", калі выязджае, суддзя Кміта заўважыў: "Хутка амністыя, ён трапіць пад амністыю".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Баранавічах за абразу Лукашэнкі будуць судзіць мужчыну з першай групай інваліднасці
У Баранавічах за абразу Лукашэнкі да трох гадоў "хатняй хіміі" асудзілі мужчыну з першай групай інваліднасці