Уладзіслаў Навіцкі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 31 кастрычніка 1993
Дата затрымання: 26 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Фёдарава Марына
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Спартсмены
Уладзіслаў Дмітрыевіч Навіцкі — баец ММА, быў затрыманы напрыканцы сакавіка 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Паводле папярэдняй інфармацыі, яму прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Суд Савецкага раёна Мінска 2 жніўня 2022 г. вынес прысуд спартоўцу. Суддзя Марына Фёдарава прызнала Уладзіслава Навіцкага вінаватым і прысудзіла яму абмежаванне волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. За ім таксама прызналі матэрыяльны пазоў прадпрыемству "Мінсктранс" у 25 000 рублёў. Мужчына быў вызвалены ў зале суда да накіравання ў ПУАТ.
Байца ММА Уладзіслава Навіцкага асудзілі на тры гады абмежавання волі