Уладзіслаў Мураўскі

Дата затрымання: 6 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 389 Крымінальнага кодэкса — Пагроза ў дачыненні да суддзі ці народнага засядацеля

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Уладзіслава Вітальевіча Мураўскага абвінавацілі ў абразах прадстаўнікоў ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК), пагрозам гвалту ў дачыненні да суддзі (арт. 389 КК) і публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Шляхам частковага складання асноўных пакаранняў канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") на тэрмін чатыры гады са штрафам у памеры 100 базавых велічынь на суму 3 700 рублёў. Справа разглядалася ў судзе Ленінскага раёна Мінск з 31 кастрычніка па 2 лістапада 2023 года. Судовы працэс вяла суддзя Юлія Шчоткіна.

Чатыры гады "хіміі" і 100 базавых велічынь штрафу: мінчуку вынесены прысуд за шматлікія абразы

Да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь асудзілі жыхара Мінска, прамоўтара Уладзіслава Мураўскага па шэрагу пратэсных артыкулаў.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»