Уладзіслаў Мялешка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія

Уладзіслаў Уладзіміравіч Мялешка - індывідуальны прадпрымальнік з Маладэчанскага раёна. Быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту ў верасні 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 

Суд Ленінскага раён Мінска 12 студзеня 2024 года пастанавіў прызнаць Мялешку вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

Да суда Уладзіслаў знаходзіўся пад закладам у памеры 11 000 рублёў. Заклад вернуты гаспадару.

Яшчэ адзін прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе – на гэты раз прадпрымальніку з Маладзечанскага раёна

Суд Ленінскага раён Мінска 12 студзеня 2024 года асудзіў індывідуальнага прадпрымальніка з Маладэчанскага раёна Уладзіслава Мялешку за ўдзел у акцыі пратэсту ў верасні 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»