Уладзіслаў Міхалап

HR IT-кампаніі PandaDoc

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 16 траўня 1990

Дата затрымання: 2 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса — Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры

Дата вызвалення: 13 кастрычніка 2020

Уладзіслаў Міхалап — HR IT-кампаніі PandaDoc. 

Быў затрыманы 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля.

Заснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада пасля падзеяў 6-11 жніўня запусцілі інцыятыву Protect Belarus для дапамогі супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія пазбавіліся работы з-за адмовы выконваць злачынныя загады. За гэты час ініцыятыва атрымала больш за 500 заявак на такую дапамогу, а некаторыя з такіх гісторый атрымалі шырокі грамадскі рэзананс.

11 верасня Уладзіславу Міхалапу было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 КК (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры).

Ён утрымліваўся пад вартай у СІЗА-1 г. Мінска. Быў вызвалены з-пад варты 13 кастрычніка, мера стрымання змененая на падпіску аб нявыездзе.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»