Уладзіслаў Мароз
Дата нараджэння: 21 ліпеня 2000
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: невядомы
Месца зняволення: ПК № 1
Мароз Уладзіслаў Сяргеевіч асуджаны па ч.1 арт. 205 КК (Крадзеж) і ч.2 арт. 339 КК (Хуліганства) судом Івацэвіцкага раёна.
На акцыі пратэсту ў Івацэвічах, якая праходзіла ў ноч з 9 на 10 жніўня, агаліў ягадзіцы і паказаў міліцыянтам. За гэта паставілі крымінальны артыкул "Хуліганства".
На гэты момант дакладны прысуд невядомы.
У верасні 2022 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У канцы траўня 2023 г. стала вядома, што ён адбывае тэрмін у ПК № 1.