Уладзіслаў Мальцаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 29 верасня 1999

Дата затрымання: 21 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Ачалава Анастасія, Шчоткіна Юлія

Пракурор: Даўгала Юлія

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Уладзіслаў Артуравіч Мальцаў быў затрыманы 21 чэрвеня 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту ў межах Крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Уладзіслава змясцілі ў СІЗА-1.

20 кастрычніка 2022 г. палітвязня прызналі вінаватым і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

Пакінуў Беларусь.

Згодна з раскладам судоў, яго справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася завочна 14 кастрычніка 2024 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска. Суддзя Юлія Шчоткіна.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»