Уладзіслаў Макавецкі
Мастак, асуджаны на 2 гады калоніі
Дата нараджэння: 16 сакавіка 1993
Дата затрымання: 18 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Уладзіславу Макавецкаму 27 гадоў, ён мастак па адукацыі, вядомы як аўтар 24-метровай драўлянай лыжкі, якую выразаў у Беразіне. Працаваў таксама ў цэнтры рамёстваў у Лёзне. Займаецца калекцыянаваннем і рэстаўрацыяй гістарычных артэфактаў.
![]()
Парень из Витебска — в СИЗО, подозревают в нападении на милицию и «увлечении фашизмом»
Паводле словаў прэс-сакратаркі міністэрства ўнутраных справаў Вольгі Чамаданавай, мужчына – адзін з актыўных удзельнікаў нападу на працаўнікоў міліцыі і калекцыянер фашысцкае сімволікі. Яго абвінавацілі ў злачынстве паводле арт. 364 КК (Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў).
![]()
Лісты з-за кратаў: творчасць зняволенных
У апошнім слове Уладзіслаў Макавецкі сказаў, што не меў намеру нанесці камусьці шкоду і нікому яе не прычыніў.
«Так проста атрымалася, і за гэта я прашу прабачэння. Прашу не караць мяне строга. Больш нічога не магу дадаць», – сказаў Уладзіслаў Макавецкі.
![]()
Мастак-вязень Уладзіслаў Макавецкі: Я вытрымаю, я пераадолею, усё будзе добра!
Суд пакараў Уладзіслава Макавецкага двума гадамі калоніі агульнага рэжыму.
![]()
Уладзіслава Макавецкага з Віцебска асудзілі на два гады калоніі за замахванне дубінкай на міліцыянера
![]()
Мастака Уладзіслава Макавецкага судзяць за тое, што замахнуўся на міліцыянта дубінкай