Уладзіслаў Крук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 7 снежня 1994
Дата затрымання: 11 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Справы: Пратэсты Мінск
Уладзіслаў Юр'евіч Крук быў затрыманы 11 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Пасля яго змясцілі ў СІЗА.
6 красавіка 2022 г. суддзя Заводскага раёна Мінска Анжэла Касцюкевіч асудзіла Уладзіслава Крука да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанове адкрытага тыпу ("хімія"). Яго вызвалілі ў зале суда да накіравання ў ПУАТ.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.