Уладзіслаў Корзун

Дата нараджэння: 7 кастрычніка 1993

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Рубахава Святлана

Уладзіслаў Міхайлавіч Корзун мае сярэднеспецыяльную адукацыю, гадуе дваіх непоўнагадовых дзяцей. Працаваў прадаўцом у індывідуальнага прадпрымальніка. Мужчыну ўтрымлівалі пад вартай з восьмага верасня 2023 года. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях 9 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. 

У судзе Жлобінскага раёну 23 лістапада 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Святлана Рубахава прызначыла Уладзіславу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Пасля абвяшчэння прысуда мужчыну вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

15 снежня 2023 г. дададзены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Бацьку дваіх непоўнагадовых дзяцей асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту на 2 гады "хатняй хіміі"

У судзе Жлобінскага раёну 23 лістапада 2023 года асудзілі Уладзіслава Корзуна паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»