Уладзіслаў Фёдараў

Дата нараджэння: 5 ліпеня 1998

Дата затрымання: 10 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 верасня 2023

Суддзя: Акавітая Таццяна

Уладзіслава Рыгоравіча Фёдарава асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 328 (незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў) Крымінальнага кодэкса . Паведамляецца, што яго затрымалі з 0,15 граму гашышу, але судзілі яшчэ і за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Прысуд 16 сакавіка вынесла суддзя Таццяна Акавітая.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў закрытым судовым пасяджэнні суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Да суда Фёдараў утрымліваўся пад вартай ў СІЗА-2, адбываў пакаранне ў ПК № 3. Па падліках праваабаронцаў, мусіць быць вызвалены ў 2023 г. 

Мінчука асудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у Маршы і захоўванне гашышу

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў закрытым судовым пасяджэнні да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 328 (незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў) Крымінальнага кодэкса 43-гадовага Уладзіслава Фёдарава. Паведамляецца, што яго затрымалі з 0,15 граму гашышу, але судзілі яшчэ і за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Прысуд 16 сакавіка вынесла суддзя Таццяна Акавітая.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»