Уладзіслаў Еўсцягнееў
спецыяліст па дэзінфекцыі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 верасня 1995
Дата затрымання: 29 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 9 ліпеня 2023
Суддзя: Паляшчук Вікторыя
Пракурор: Габруковіч Сяргей
Уладзіслаў Сяргеевіч Еўсцігнееў — жыхар Маладзечна, да суда працаваў дэзінфекцыяністам у Цэнтральнай раённай бальніцы горада.
Быў абвінавачаны ў супраціўленні супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас затрымання сілавікамі мірных пратэстоўцаў на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечна. У той дзень міліцыя адвольна, з ужываннем непрапарцыйнага гвалту затрымала аднаго з прысутных пратэстоўцаў, сцвярджаючы, што той актыўна ўдзельнічаў у несанкцыяваным мерапрыемстве. Уладзіслаў Еўсцігнееў знаходзіўся побач з некалькімі дзесяткамі гараджан, якія спрабавалі не даць затрымаць удзельнікаў мірнага сходу.
На Уладзіслава ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку міліцыі). Да суда ён знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе. Разам с Уладзіславам па справе праходзіў Павел Пяскоў.
29 верасня 2020 года суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд Уладзіславу Еўсцігнееву і пакараў яго 3 гадамі пазбаўлення волі. Павел Пяскоў атрымаў на 3 месяцы больш.
20 лістапада ў Мінскім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў адвакатаў Пяскова і Еўсцігнеева, а таксама пратэст пракурора Сяргея Габруковіча. Судовая калегія Мінаблсуда пакінула ў сіле прысуд Маладзечанскага суда, а скаргі і пратэст — адхіліла.
9 ліпеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з ПК № 1, цалкам адбыўшы тэрмін.
Хроніка судовага разбіральніцтва па крымінальнай справе ў адносінах Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева:
У Маладзечне пачаўся суд за патасоўку з сілавікамі, дзе АМАПавец дастаў пісталет. Рэпартаж
"Трэба было спыніць гэты канфлікт". Што на судзе кажуць абвінавачаныя маладзечанцы па справе за патасоўку з АМАПаўцамі
Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў сілавікоў на акцыі, пракурор просіць пазбавіць волі
Двух маладзечанцаў пазбавілі волі на тры гады за патасоўку, падчас якой амапавец дастаў пісталет