Уладзіслаў Цімашчук

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 8 жніўня 1997

Дата затрымання: 3 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 снежня 2023

Суддзя: Зямцоў Ігар

Уладзіслаў Сяргеевіч Цімашчук — барбер з Петрыкава. 

16 сакавіка 2021 года на сваёй старонцы ў Instagram выклаў чатыры Stories, дзе, паддаўшыся эмоцыям, напісаў паведамленні, якія змяшчаюць выразы тыпу «граміць АМАП за сваіх сясцёр», «утапіць у крыві». Падштурхнула яго да такіх дзеянняў затрыманне і збіццё былой супрацоўніцы МТЗ. Як прызнаў потым сам Уладзіслаў, ён у гэты час быў пад уплывам алкаголю.

Уладзіславу прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне сацыяльнай варожасці).

У сярэдзіне сакавіка 2022 года Уладзіслаў быў этапаваны з Турмы №4 у наваполацкую ПК №1.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вызвалены напрыканцы 2023 г. З'ехаў з Беларусі. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»