Уладзіслаў Беліновіч

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Самусева Святлана

Пракурор: Ярашэвіч Дзмітрый

Уладзіслава Беліновіча асудзілі ў судзе Жодзіна абвінаваціўшы у здзяйсненні злачынства па арт. 369 “Абраза прадстаўніка ўлады".

Судовае пасяджэнне ўзначаліла старшыня суда Жодзіна Святлана Самусева. Паводле версіі дзяржабвінавачання, якое падтрымліваў Дзмітрый Ярашэвіч, 22 кастрычніка 2021 года ў тэлеграм-канале "Каратели Беларуси" Беліновіч пакінуў абразлівы каментар у адрас начальніка аддзела наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі ГАУС Жодзіна Алега Волкава.

Падчас судовага пасяджэння абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну і папрасіў у Волкава прабачэння. Вядома, што маральную кампенсацыю пацярпеламу ў памеры 1000 рублёў Беліновіч выплаціў яшчэ да пачатку разгляду крымінальнай справы. Падчас апошняга слова абвінавачаны яшчэ раз папрасіў прабачэння ў Волкава.

3 cакавіка 2022 года суд Жодзіна прызнаў Уладзіслава Беліновіча вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады" і прысудзіў яму 2 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу і штраф у памеры 100 базавых велічынь.

Два гады "хатняй хіміі" за каментар у адрас супрацоўніка МУС

Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Уладзіслава Беліновіча, якое прайшло ў судзе Жодзіна. Мужчыну абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 “Абраза прадстаўніка ўлады".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»