Уладзіслаў Бандарык
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата затрымання: 19 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Шоцік Таццяна
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Студэнты
Уладзіслаў Бандарык - былы студэнт БДУ (загад наконт яго адлічэння з'явіўся праз месяц пасля затрымання).
Яго затрымалі з сябрамі 19 студзеня 2022 года, калі яны на Нямізе здымалі відэаагляд на дроны для свайго ютуб-блога Nick&Bon. Супрацоўнікі АМАПа адразу праверылі тэлефоны хлопцаў і знайшлі там фота і відэа з самага шматлікага ў гісторыі Беларусі Марша пратэсту 16 жніўня 2020 года.
Уладзіслаў проста ішоў у натоўпе — за гэта яго засудзілі па арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ да 2,5 гадоў "хіміі". Але да суда яго арыштавалі на 15 сутак за "непадпарадкаванне" і ўтрымлівалі на "Валадарцы" яшчэ каля двух месяцаў.
19 красавіка 2022 г. над Уладзіславам і яго сябрам пачаўся суд, які скончыўся 2,5 гадамі "хіміі" кожнаму.
24-гадовы Уладзіслаў пакінуў Беларусь, каб "не губляць час на "хіміі", а паехаць далей развівацца".
Здымаў відэаагляд дронаў на Нямізе, але быў затрыманы за ўдзел у Маршы. Гісторыя палітзняволенага студэнта і блогера