Уладзіслаў Бандарэнка
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 19 красавіка 1993
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Пірожнікава Таццяна
Справы: Пратэсты Мінск
22 снежня 2023 году паводле «народнага» 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу асудзілі электрамеханіка Уладзіслава Аляксандравіча Бандарэнку. Прысуд — 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Да суду ён знаходзіўся пад вартай, яго вызвалілі ў залі суда.
Справу разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава.
Згодна з версіяй абвінавачання, Бандарэнка «рухаўся па праезнай частцы па праспекту Незалежнасці ў горадзе Мінску, блакаваў і перакрываў шлях транспартным сродкам».
Уладзіслаў прызнаў віну і распавёў, што прыехаў на станцыю метро Няміга, каб далучыцца да іншых пратэстоўцаў і ўзяць удзел у Маршы.
19 студзеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.