Уладзіслаў Астроўскі

Дата нараджэння: 21 чэрвеня 1998

Дата затрымання: 21 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый

Уладзіслаў Андрэевіч Астроўскі быў затрыманы на працоўным месцы ў "Інтатэхгруп" разам з Іллём Шаковічам 21 верасня 2022 года, затым у яго дома правялі ператрус. На наступны дзень яму прысудзілі адміністрацыйны арышт, пасля якога на волю ён не выйшаў.

Ён асуджаны 9 сакавіка 2023 года судом Фрунзенскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").

31 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»