Уладзіслаў Анічкін

Дата нараджэння: 1 верасня 1991

Дата затрымання: 28 сакавіка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Осіпчык Анастасія

Пракурор: Багарэвіч Алена

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Групы: IT-спецыялісты

Справы: Пратэсты Мінск

Анічкін Уладзіслаў Аляксеевіч быў асуджаны да трох гадоў "хіміі" ў судзе Заводскага раёна горада Мінска, за ўдзел у "Маршы Герояў" 13 верасня 2020 года, маршы "Народнай інаўгурацыі Святланы Ціханоўскай" 27 верасня 2020 года, маршы "Народнага ўлітыматуму" 25 кастрычніка 2020 года, а таксама "Дзяды. Марш супраць тэрору" 1 лістапада 2020 году, паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 23 красавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Осіпчык Анастасія.

25 чэрвеня 2024 г. у Мінскім гарадскім судзе разгледзяць апеляцыю на прысуд. Старшынёй судовай калегіі прызначаны Хрыпач Сяргей.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»