Уладзіслаў Абушэнка
Дата нараджэння: 22 чэрвеня 1996
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Групы: Лекары
Справы: Пратэсты Мінск
Абушэнка Уладзіслаў Валянцінавіч быў асуджаны ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 23 і 24 красавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Вікторыя Шабуня.
Відэа затрымання апублікаваў праўладны канал «Кніга ГУ "База"». "Медыязона" знайшла старонку затрыманага ва Укантакце. Там ён падпісаны як Улад Абушэнка. Ён працаваў лекарам, у 2020 годзе-скончыў шосты курс БДМУ.
На відэа сілавікоў мянчук кажа пра тое, што браў удзел у пратэстах у 2020 годзе і цяпер «панясе за гэта адказнасць». На відэа Улад Абушэнка апрануты ў швэдар, аднак рукі не забэрзаныя ў рукавы. Верагодна, затрыманы сядзіць перад камерай у кайданках.
Аўтары праўладнага канала таксама дэманструюць фота, на якім мянчук стаіць на праезнай частцы на праспекце Незалежнасці ў Менску.
24 траўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Сілавікі затрымалі менчука за ўдзел у пратэстах у Менску ў 2020 годзе