Уладзімір Зубец
Былы палітвязень
Дата затрымання: 5 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Трусевіч Максім, Змітровіч Крысціна
Справы: Пратэсты Мінск
Уладзімір Уладзіміравіч Зубец з Бабруйска быў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Яго змясцілі ў СІЗА-1.
Справу разглядалі ў судзе Першамайскага раёна. 19 студзеня 2023 г. суддзя Максім Трусевіч прызначыў Уладзіміру два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 13 лістапада 2024 г. у судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска. Суддзя Крысціна Змітровіч.
У Мінску судзілі жыхароў Бабруйска за ўдзел у нядзельных акцыях пратэсту