Уладзімір Жук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 лістапада 1969
Дата затрымання: 28 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 3 траўня 2024
Суддзя: Гулевіч Галіна
Пракурор: Раманчыкаў
Справы: Пратэсты Жлобін
Уладзімір Аляксандравіч Жук — пенсіянер, былы кіроўца Жлобінскага РАУС. Яго затрымалі 26 траўня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за паслявыбарчыя пратэсты ў горадзе ў жніўні 2020 года. 28 траўня яго ўзялі пад варту.
Яго абвінавацілі ў тым, што ён з'яўляўся арганізатарам і ўдзельнікам масавых беспарадкаў у Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня: стаяў у счэпцы, перакрываў рух транспарту і аказваў супраціў. Згодна з абвінавачаннем, ён таксама ўжыў гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення.
Па артыкулах 364 КК (Гвалт у адносінах да міліцыі) і 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі) яму прысудзілі тры гады пазбазлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
На пачатку студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Уладзіміра з СІЗА-3 у ПК № 3.
Паводле падлікаў праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года.
У Светлагорску былога кіроўцу РАУС асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі