Уладзімір Жолабаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 лютага 1980
Дата затрымання: 2 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Справы: Пратэсты Мінск
Уладзімір Яўгенавіч Жолабаў быў затрыманы пасля вобшука 2 лістапада 2021 года ў Мінску ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Утрымліваўся ў СІЗА-1.
24 студзеня 2022 Уладзімір быў асуджаны на 3 гады "хатняй хіміі" і вызвалены ў зале суда.