Уладзімір Запольскіх
Дата нараджэння: 10 лістапада 2000
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 28 студзеня 2023
Суддзя: Бандарэнка Святлана

Уладзімір Андрэевіч Запольскіх — студэнт юрыдычнага факультэта БДУ. Быў затрыманы па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Юнака абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК), арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
У Мінскім гарадскім судзе 25 лістапада 2022 г. быў вынесены прысуд. Суддзя Святлана Бандарэнка пастанавіла прызнаць Уладзіміра вінаватым і асудзіць да пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады, а таксама штрафу ў памеры 200 базавых велічынь.
Уладзімір адбыў тэрмін і напрыканцы студзеня 2023 г. выйшаў на волю.
![]()
Студэнта юрыдычнага факультэта БДУ асудзілі да двух гадоў калоніі і штрафу па пратэсных артыкулах