Уладзімір Кароль

Дата нараджэння: 22 красавіка 1989

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Хвайніцкая Жанна

Кароль Уладзімір Васільевіч быў асуджаны ў судзе Заводскага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Справу 28 лютага 2024 года разгледзела суддзя Хвайніцкая Жанна ў выязным судовым пасяджэнні ў "Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце". Яна прызначыла мінчуку ў прысутнасці студэнтаў першага і другога курсаў розных факультэтаў тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у чатырох паслявыбарчых акцыях пратэсту.

29 сакавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Мінчука за ўдзел у Маршах асудзілі перад студэнтамі БДЭУ

Суд Заводскага раёна Мінска ў выязным судовым пасяджэнні ў "Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце" 28 лютага 2024 года разгледзеў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) супраць 60-гадовага Уладзіміра Караля. Суддзя Жанна Хвайніцкая прызначыла мінчуку ў прысутнасці студэнтаў першага і другога курсаў розных факультэтаў тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у чатырох паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»