Уладзімір Толкач

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шыман Таццяна

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост

Уладзіміра Леанідавіча Толкача затрымалі 26 верасня 2023 года і прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Тады ў ягоным тэлефоне выявілі нацыянальную сімволіку і свастыку, якія ён змясціў яшчэ ў 2021 годзе. Вясной падчас ператрусу ў пенсіянера быў канфіскаваны кампутар, дзе знайшлі вершы Уладзіміра. Эксперты прыйшлі да высновы, што некаторыя радкі могуць утрымліваць абразу Аляксандра Лукашэнкі.

У ходзе судовага пасяджэння Толкачу стала дрэнна, выклікалі “хуткую”, якая адвезла яго ў шпіталь.  Але праз некалькі гадзін суд аднавіўся.

18 чэрвеня 2024 года суд Барысаўскага раёна прызнаў Толкача вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Справу разглядала суддзя Таццяна Шыман.

Вынесены прысуд пенсіянеру з Барысава, які ў сваіх творах "абразіў" Лукашэнку

У судзе Барысаўскага раёна вынесены прысуд 70-гадоваму Уладзіміру Толкачу, абвінавачанаму ў “абразе Аляксандра Лукашэнкі” паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Шыман.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»