Уладзімір Талатыннік

Дата нараджэння: 28 студзеня 1972

Дата затрымання: 18 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 15 лістапада 2022

Суддзя: Шурын Дзмітрый

Пракурор: Юшчук Міхаіл, Ляшок Сцяпан

Уладзімір Уладзіміравіч Талатыннік фігурант брэсцкай "справы карагодаў", распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).

Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Суд Ленінскага раёна Брэста 15 сакавіка вынес прысуды па гэтай крымінальнай справе. Суддзя Дзмітрый Шурын асудзіў адразу восем чалавек, прызначыўшы ім пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года і 8 месяцаў калоніі. Уладзімір Талатыннік атрымаў паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і ў сярэдзіне лістапада 2022 г. выйшаў на волю з ПУАТ № 17.

Дваім – калонія. У Брэсце асудзілі другую "дзясятку" па "справе карагодаў"

Суд Ленінскага раёна Брэста 15 сакавіка вынес прысуды па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Суддзя Дзмітрый Шурын асудзіў адразу восем чалавек, прызначыўшы ім пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года і 8 месяцаў калоніі. Гэта ўжо другая "партыя" асуджаных, але пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі было прызначана ўпершыню. Колькасць абвінавачаных па "справе карагодаў" дасягае паўсотні — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі.

"Справа карагодаў" у Брэсце: судзяць другую "дзясятку"

У судзе Ленінскага раёна Брэста 15 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Шурын. На лаве падсудных цяпер — дзесяць чалавек. Гэта ўжо другая "партыя" абвінавачаных. Колькасць абвінавачаных дасягае паўсотні абвінавачаных — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваюць пракуроры Юшчук і Ляшок. "Вясна" назірае за гэтым працэсам і распавядае падрабязнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»