Уладзімір Шустаў

індывідуальны прадпрымальнік

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 14 лютага 1973

Дата затрымання: 10 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 13 чэрвеня 2023

Суддзя: Літвіна Алена

Групы: Бізнесмены, Сілавікі

Уладзімір Аляксандравіч Шустаў індывідуальны прадпрымальнік з Магілёва, лейтэнант міліцыі запасу. У мінулым Шустаў был камандзірам падраздзялення АМАП і супрацоўнікам службы аховы прэзідэнта. Згодна з указам А. Лукашэнкі ад 19 верасня 2022 г. быў пазбаўлены звання.

Абвінавачаны і асуджаны па артыкуле аб наўмысным ужыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянта падчас разгону людзей 10 жніўня 2020 года ў цэнтры Магілёва (арт. 364 Крымінальнага кодэксу).

У той вечар Уладзімір Шустаў быў у цэнтры горада каля кінатэатры “Радзіма”, дзе адбываўся разгон мірных пратэстоўцаў. Па словах Шустава, ён нікога не біў, яго першага ўдарылі дубінкай па галаве. Спатыкнуўшыся ад ўдару і падаючы наперад, ён закрануў галавой тулава пацярпелага ўчастковага інспектара міліцыі Аляксандра Шмаянкова, а затым, спрабуючы ўтрымацца, ухапіўся за яго ногі. З-за гэтага міліцыянт ўпаў на ягадзіцы. Шустава моцна збілі.

У абвінавачанага ў гарадской бальніцы было дыягнаставана страсенне галаўнога мозгу. Ён напісаў заяву аб збіцці, аднак вынікі праверкі невядомыя дагэтуль.

17 лістапада 2020 года ў Ленінскім судзе Магілёва вынесены прысуд па крымінальнай справе Уладзіміра Шустава: ён асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

13 чэрвеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з ПК-3, цалкам адбыўшы тэрмін.

Экс-амапаўца Уладзіміра Шустава асудзілі на тры гады

17 лістапада ў Ленінскім судзе Магілёва вынесены прысуд па крымінальнай справе індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Шустава: ён асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Экс-амапаўцу пагражае пяць гадоў зняволення па абвінавачванні ў збіцці супрацоўніка міліцыі

У Ленінскім судзе Магілёва 13 лістапада прайшло першае судовае пасяджэнне пра крымінальнай справе індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Шустава. Яго вінавацяць у наўмысным ужыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянта падчас разгону людзей 10 жніўня ў цэнтры Магілёва (арт. 364 КК РБ).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»