Уладзімір Сушко
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 28 ліпеня 1980
Дата затрымання: 8 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 жніўня 2021
Дата вызвалення: 3 верасня 2022
Уладзімір Мікалаевіч Сушко асуджаны судом Жлобінскага раёна на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за каментар пра міліцыянта ў тэлеграм-канале. Мужчыну прызналі вінаватым па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады).
Ад сакавіка 2021 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 24.
На пачатку чэрвеня 2022 г. стала вядома, што ўвесну Уладзіміру змянілі рэжым на больш жорсткі. Ён да канца тэрміну зняволення пераведзены ў папраўчую калонію. Палітвязня накіравалі ў магілёўскую ПК № 15.
Уладзімір цалкам адбыў пакаранне і ў верасні 2022 г. выйшаў на волю.