Уладзімір Сільвановіч
Дата нараджэння: 3 снежня 1966
Дата затрымання: 12 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Каханоўская Марыя
Пракурор: Аўсейчык Вікторыя
Месца зняволення: Турма №1

Уладзімір Яўгенавіч Сільвановіч асуджаны на два гады і шэсць месяцаў калоніі па чатырох крымінальных артыкулах: заўв. 1 ч. 3 арт. 203 «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных», арт. 370 «Здзек з дзяржаўных сімвалаў», арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» і ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
![]()
Жыхара Іўеўскага раёна асудзілі па чатырох артыкулах, а прысуд у 2,5 гады пазбаўлення волі вынеслі незаўважна для старонніх вачэй і вушэй