Уладзімір Шынкевіч
Асуджаны да года і трох месяцаў калоніі
Дата нараджэння: 1 траўня 1967
Дата затрымання: 1 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэксу - Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Месца зняволення: СІЗА-2

Уладзімір Канстанцінавіч Шынкевіч прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленнем волі на адзін год і тры месяцы ў калоніі агульнага рэжыму.
Па версіі следства, Уладзімір Шынкевіч апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» зневажальны пост у дачыненні Лукашэнкі. Што канкрэтна ўтрымлівала публікацыя, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым паседжанні.
![]()
Орша: мужчыну пакаралі пазбаўленнем волі за абразу прэзідэнта
Адбываць пакаранне будзе ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.