Уладзімір Сергіенка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 жніўня 1977

Дата затрымання: 23 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 красавіка 2024

Уладзімір Сергіенка

Уладзімір Сяргеевіч Сергіенка быў затрыманы 23 чэрвеня 2022 г. у Ваўкавыску. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што мужчына з'ехаў у Польшчу, адкуль нібыта абражаў міліцыянтаў і Лукашэнку.

Яго затрымалі пасля вяртання ў Беларусь і прызначылі 10 сутак адміністратыўнага арышту. Але ў выніку мужчына на волю не выйшаў і 5 ліпеня яму выставілі абвінавачванні паводле ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

30 верасня 2022 г. у судзе Ваўкавыскага раёна адбыўся разгляд справы. Мужчына быў прызнаны вінаватым і асуджаны да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Са слоў блізкіх палітвязня, крымінальную справу распачалі за лайк пад каментарамі, якія нібыта абражалі гонар і годнасць Лукашэнкі і міністра абароны Віктара Хрэніна.

Пераведзены з турмы № 1 у ПК-17

Выйшаў на волю напрыканцы красавіка 2024 г. 

За лайк пад каментаром — калонія

30 верасня ў судзе Ваўкавыскага раёна быў вынесены прысуд Уладзіміру Сергіенку. Пра гэта паведамляе MAYDAY.TEAM. Мужчыну абвінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да прэзідэнта (ч. 2 арт.367 КК), а таксама ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК)

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»