Уладзімір Седзянеўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 27 чэрвеня 1984

Дата затрымання: 27 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 27 чэрвеня 2021

Дата вызвалення: 20 чэрвеня 2024

Суддзя: Лявусік Ганна

Справы: Пратэсты Гродна

Уладзімір Станіслававіч Седзянеўскі - жыхар Гродна, 10 сакавіка 2021 года асуджаны на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкртага тыпу па арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) і па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).

Справа была ўзбуджана за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. Паводле абвінавачвання, Юрый Седзянеўскі, яго брат Уладзімі Седзянеўскі груба парушалі грамадскі парадак на акцыі пратэсту, пагражаючы і здзяйсняючы гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. У справе фігуравалі ажно 11 пацярпелых супрацоўнікаў МУС.

Уладзімір сваёй віны не прызнаў.

27 чэрвеня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №9.

Згодна з падлікамі, вызвалены летам 2024 г.

Ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі патрабуе пракурор для ўдзельнікаў гарадзенскай акцыі пратэсту

Пасля перапынку пракурор у выступе зазначыла, што лічыць віну чатырох абвінавачаных цалком даказанай. Пракурор папрасіла суд прызначыць наступнае пакаранне ўсім падсудным - узяцця іх пад варту і заняволіць у калоніі агульнага рэжыму.

Ніхто са сведак не памятае абвінавачаных. У Гродне працягваюць судзіць пяць удзельнікаў акцыі пратэсту

18 студзеня ў судзе Ленінскага раёну адбываецца працяг разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да 5 гарадзенцаў. Іх вінавацяць у парушэнні двух артыкулаў кодэксу.

Абвешчаны ў вышук адзін з абвінавачаных па крымінальнай справе пяці гарадзенцаў

25 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні павінен быў адбыцца працяг крымінальнага працэсу ў дачыненні да пяці гарадзенцаў, якія абвінавачваюць паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Аднак адзін з падсудных - Аляксандр Якубоўскі ў суд не з'явіўся. Прычыны яго нез'яўлення пакуль невядомыя.

Справа "гарадзенскай пяцёркі": Пацярпелыя амапаўцы замест сваіх адрасоў называюць адрасы мясцовых актывістаў

15 лютага ў судзе Ленінскага раёну Гародні працягнуўся разгляд крымінальнай справы пяці гарадзенцаў. На лаве падсудных засталося толькі чатыры чалавекі.

Чатыры ўдзельнікі вераснёвай акцыі ў Гродна атрымалі ад 3 да 3,5 гадоў "хіміі"

10 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гародні завяршыўся судовы працэс у дачыненні да пяці гарадзенцаў, якіх вінавацілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу за ўдзел ў акцыі пратэсту шостага верасня: па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»