Уладзімір Салдатаў

Дата нараджэння: 17 чэрвеня 1990

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: вызвалены ад крымінальнай адказнасці

Суддзя: Рудзіна Людміла

Уладзіміра Аляксандравіча Салдатава абвінавацілі ў тым, што ў снежні 2020 года ён на сваёй старонцы ў сацсетцы пакінуў допіс, які “прыніжае гонар і годнасць галавы дзяржавы”.

У судзе Бярозаўскага раёну 23 лістапада 2022 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Людміла Рудзіна прызначыла мужчыну два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хімія”).

10 студзеня 2023 г. разглядалася апеляцыя на прысуд. Брэсцкі абласны суд пастанавіў вызваліць ад крымінальнай адказнасці (у сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці).


27 студзеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мужчыну прысудзілі два гады "хіміі" за допіс пра Лукашэнку

У судзе Бярозаўскага раёну 23 лістапада асудзілі Уладзіміра Салдатава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Людміла Рудзіна прызначыла мужчыну два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хімія”).

Каментар прыводзіць да "хіміі". Тры дыфамацыйныя прысуды за "абразу" Лукашэнкі

Згодна з інфармацыяй праваабарончага цэнтра "Вясна", самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій у Беларусі сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»