Уладзімір Рубашэўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 траўня 1998
Дата затрымання: 29 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 27 сакавіка 2024
Суддзя: Грушко Андрэй
Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Манько Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Карл-Юліус Кроненбэрг, дэпутат нямецкага Бундэстагу
Уладзімір Ігаравіч Рубашэўскі першы раз быў затрыманы 10 жніўня, праз некалькі дзён яго адпусцілі. Пры затрыманні ён быў моцна збіты.
Затым затрыманы 29 жніўня затрымалі зноў, быў у ІЧУ, затым пераведзены ў СІЗА. Дома прайшоў ператрус. Уладзіміру прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках).
У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня 2021 года вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 13 берасцейцам. Суддзя Андрэй Грушко асудзіў 11 палітвязняў на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калоніі, дваіх непаўнагадовых — да 3 гадоў выхаваўчай калоніі.
Уладзімір Рубашэўскі атрымаў 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Адбываў тэрмін у ПК № 17.
27 сакавіка 2024 г. выйшаў на волю.
У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 13 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў
"Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"