Уладзімір Паўловіч

Дата нараджэння: 23 студзеня 1992

Дата затрымання: 14 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 месяцы

Від пакарання: арышт

Суддзя: Зоткіна Аксана

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Уладзімір Сцепанавіч Паўловіч ажыццявіў тэлефонны званок у аператыўна-дзяжурную службу АУС Ганцэвічскага райвыканкама, падчас якога, нібыта публічна абразіў дзейнага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Суддзя Ганцэвічскага раёна Зоткіна Аксана прызнала Паўловіча вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.368 КК Рэспублікі Беларусь, і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 3 месяцы.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Жыхар Ганцавічаў патэлефанаваў у міліцыю і аблаяў Лукашэнку – арыштавалі на 3 месяцы

Праваабаронцы даведаліся пра вынікі судовага пасяджэння па справе Уладзіміра Паўловіча, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»