Уладзімір Пархоменка

Дата затрымання: 23 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 22 траўня 2023

Суддзя: Скрыган Юрый

Уладзімір Пархоменка

Уладзімір Генадзьевіч Пархоменка са Слуцку быў асуджаны на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Паводле матэрыялаў абвінавачання, 26 верасня і 5 кастрычніка 2021 года абвінавачаны Уладзімір Паврхоменка з выкарыстаннем хатняга тэлефона звязаўся з службай тэхнічнай падтрымкі прадпрыемства «Белтэлекам». Падчас размовы з аператарамі мужчына абразліва выказаўся ў адрас прэзідэнта Беларусі.

У траўні 2023 г. палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Пазваніў у "Белтэлекам", не стрымаўся і абразіў прэзідэнта: вынік — год калоніі

У судзе Слуцкага раёна завяршыўся разгляд крымінальнай справы 59-гадовага жыхара раённага цэнтра Уладзіміра Пархоменкі. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»