Уладзімір Панфіленка

Былы палітвязень

Дата затрымання: 4 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Уладзімір Панфіленка - жыхар Мазыра, затрыманы 4 траўня з дапамогай ГУБАЗіКу і САХР. Яму прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаць грамадскі парадак). Гэтая крымінальная справа распачата за акцыі пратэсту, якія адбываліся ў горадзе ў жніўні 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў. 

Вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Масавыя затрыманні футбольных заўзятараў у Мазыры. Што вядома на гэты час

Пра 11 затрыманых у Мазыры 5 траўня паведамла прэсавая служба МУС. Паводле версіі сілавікоў, 10 хлопцаў, якіх затрымалі 4 траўня з дапамогай ГУБАЗіКу і САХР, бралі ўдзел у масавых беспарадках у жніўні 2020 года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»