Уладзімір Някляеў
паэт, палітык
Былы палітвязень
Дата затрымання: 19 снежня 2010
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі з адтэрміноўкай
Суддзя: Жукоўская Жанна
Групы: Дзеячы культуры, Палітыкі
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Кандыдат на прэзідэнта ў выбарах 2010 году. 19 снежні зьбіты да непрытомнасці ў цэнтры Менска. З чэрапна-мазгавой траўмай трапіў у шпіталь хуткай дапамогі. Праз некалькі гадзінаў яго адтуль выкралі супрацоўнікі спэцслужбаў. Апынуўся ў СІЗА КДБ, абвінавачваны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. З моманту збіцця 19 снежня да пераводу пад хатні арышт 29 студзеня перанёс чатыры гіпэртанічныя крызы і ня меў магчымасці сустрэцца з адвакатам.
30 сакавіка 2011 года абвінавачванне змянілі на мякчэйшае — арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзел у іх.
20 траўня 2011 году суддзя Фрунзенскага раёна горада Менска Жанна Жукоўская асудзіла яго на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 2 гады.