Уладзімір Няпомняшчых

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 1 верасня 1952

Дата затрымання: 23 снежня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 31 сакавіка 2023

Суддзя: Мохараў Аляксандр

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост

Справы: Пратэсты Гомель

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Бары Уорд, сябра Seanad Éireann

Уладзімір Міхайлавіч Няпомняшчых — гомельскі грамадскі актывіст. Яму выставілі абвінавачванне за публічную абразу пракурора (арт. 369 КК) і пагрозу гвалту ў дачыненні да службовай асобы (арт. 366 КК).

Актывіста абвінавачвалі ў абразе памочніцы пракурора Гомеля Алесі Жураўскай у зале суда. Пасля абвяшчэння прысуду 26 лістапада 2020 г. Георгію Васіленку за падняты на флагштоку бел-чырвона-белы сцяг на гомельскай плошчы, дзе Жураўская падтрымлівала дзяржабвінавачванне, актывіст сказаў: «Арганізаваная злачынная група». Уладзімір Няпомняшчых віны не прызнаў і заявіў, што гэты выраз меў дачыненне да абвешчанага крымінальнага прысуду.

У судзе Савецкага раёна Гомеля 7 красавіка 2021 года быў вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да грамадскага дзеяча і палітыка Уладзіміра Няпомняшчых. Cуддзя Мохараў прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да  двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Уладзімір цалкам адбыў пакаранне і 31 сакавіка 2023 г. выйшаў на волю з ПК № 15.

Прысуд палітыку Уладзіміру Няпомняшчых: два гады і шэсць месяцаў калоніі

У судзе Савецкага раёна Гомеля 7 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да грамадскага дзеяча і палітыка Уладзіміра Няпомняшчых.

На гомельскага актывіста Няпомняшчых узбудзілі крымінальную справу за абразу пракурора ў залі суда

Актывіст змешчаны ў СІЗА Гомеля.

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»