Уладзімір Навумовіч

Дата нараджэння: 29 красавіка 1961

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Рачынскі Мікалай

Групы: Дзеячы культуры

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост

Уладзіміра Леанідавіча Навумовіча асудзілі 29 ліпеня 2024 года паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Па справе адбылоса не меней за чатыры паседжанні. Першае адбылося 15 ліпеня. Справу разглядаў суддзя Мікалай Рачынскі.

Уладзімір Навумовіч бас-гітарыст кавер-гурта BAND 777. Гарадзенцы выконваюць кампазіцыі вядомых рок-гуртоў, такіх як AC/DC, Guns N’ Roses, Deep Purple. 

22 кастрычніка 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Аляксей Анатольевіч Хлышчанкоў.

16 лістапада 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»