Уладзімір Навумік

Член ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай

Дата затрымання: 31 траўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Палітвязень Уладзімір Навумікпасля вызвалення 9 ліпеня. Фота: spring96.org

Уладзімір Навумік — член ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Знаходзіўся на пікеце па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня.

Затрыманы 31 траўня 2020 года. Выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК.

Крымінальная справа за гвалт да міліцыянтаў: вобшукі, затрыманні і новы фігурант справы

Увечары 1 чэрвеня скончыўся трохдзённы тэрмін з моманту затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага і сямі яго паплечнікаў у Гродне 29 траўня. Усе яны затрыманы ў межах крымінальнай справы за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

9 ліпеня 2020 года Уладзіміра Навуміка выпусцілі з СІЗА-1. Мера стрымання ў дачыненні да яго была змененая на падпіску аб нявыездзе.

Палітвязняў Баброўскага і Навуміка выпусцілі з СІЗА. Яны вяртаюцца дадому

У чацвер, 9 ліпеня, з СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску былі адпушчаныя палітычныя зняволеныя і вязні сумлення, якія праходзяць па так званай "справе Ціханоўскага", Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік. Ім змянілі меры стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе.

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»