Уладзімір Мікуліч
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 7 снежня 1970
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Сініла Віталь
Мікуліч Уладзімір Мікалаевіч быў асуджаны ў судзе Гродзенскага раёна па ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). 21 сакавіка 2024 года справу разгледзеў суддзя Сініла Віталь. Ён прысудзіў Уладзіміру 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.
Быў адпушчаны з-пад варты ў зале суда.
5 красавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.