Уладзімір Міхалка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 6 снежня 1976
Дата затрымання: 20 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 2 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 8 снежня 2021
Крымінальная справа ў дачыненні да Уладзіміра Сцяпанавіча Міхалкі з Рэчыцы заведзеная яшчэ 27 лістапада 2020 года. У 20-х чыслах снежня яго затрымалі.
Як лічаць у Следчым камітэце, яшчэ 1 верасня 2020 года Уладзімір Міхалка, у час, калі ў дачыненні да яго вёўся адміністрацыйны працэс, на вуліцы Савецкай, у раённай лякарні, у будынку РАУС і ў іншых грамадскіх месцах у прысутнасці іншых грамадзян шматкроць публічна ў слоўнай форме выказваў абразы на адрас прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Паводле звестак следчых, Міхалка ў гэты час знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Пра ўчынак Міхалкі ўзгадалі толькі амаль праз тры месяцы, калі раённы аддзел Следчага камітэту завёў ў дачыненні да яго крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса і па арт. 369.
10 сакавіка 2021 суд Рэчыцкага раёна вынес прысуд жыхару Рэчыцы, палітвязню Уладзіміру Міхалку за абразу Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады. Яго пакаралі 1 годам і 2 месяцамі калоніі агульнага рэжыму.
Уладзімір цалкам адбыў пакаранне і 8 снежня 2021 года выйшаў на волю з ПК №8.
На жыхара Рэчыцы завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі
Згодна з часткай 1 артыкула 368 мужчыну можа пагражаць да двух гадоў зняволення.
Палітвязня з Рэчыцы асудзілі на год і два месяцы калоніі за абразу Лукашэнкі