Уладзімір Матырка

Дата нараджэння: 14 лютага 1984

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 3 месяцы

Від пакарання: арышт

Дата вызвалення: 4 чэрвеня 2022

Суддзя: Краўцова Алена

У Краснаполле мужчыну асудзілі да трох месяцаў арышту за тое, што спаліў дома ў катле чырвона-зялёны сцяг.

Суд Краснапольскага раёна асудзіў 4 красавіка 2022 г. 38-гадовага мясцовага жыхара Уладзіміра Матырку па арт. 370 Крымінальнага кодэкса за здзек з дзяржаўных сімвалаў.

Згодна з версіяй абвіначвання, Матырка ў стане алкагольнага ап’янення ў студзені 2022 года сарваў дрэўка са сцягам з будынку Краснапольскага раённага вузла электрычных сетак і кінуў яго на снег. Пасля ён падабраў сцяг і адвёз яго да сабе дадому, дзе спаліў ў ацяпляльным катле.

Сваю віну Уладзімір Матырко прызнаў цалкам. Суддзя Алена Краўцова асудзіла яго да трох месяцаў арышту.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання летам 2022 г.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»