Уладзімір Малахоўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 18 студзеня 1967

Дата затрымання: 13 студзеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 3 траўня 2024

Суддзя: Родзіна Таццяна

Групы: Актывісты

Справы: Пратэсты Віцебск

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Фрэнсіс Фіцджэралд, дэпутатка Еўрапейскага парламента

Уладзімір Георгіевіч Малахоўскі - жыхар Віцебска, сябра партыі БНФ, прымаў удзел у назіранні за выбарамі. Хварэе на анкалогію, мае 3 групу інваліднасці. 

Паводле абвінавачання па арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да міліцыі), Уладзімір Малахоўскі падчас затрымання на акцыі пратэсту спрабаваў нанесці траўмуючыя ўдары па розных часцях цела міліцыянтаў, пашкодзіў форму, завалодаў міліцэйскім жэтонам, а пазней, ужо будучы затрыманым і знаходзячыся ў аўтазаку, распыліў газ з балончыку ў бок міліцыянтаў.

 Ад 13 студзеня 2021 года мужчына ўтрымліваецца ў СІЗА-2. Сваёй віны на судзе Малахоўскі не прызнаў.

У судзе Першамайскага раёну Віцебску 1 сакавіка 2021 года вынеслі абвінаваўчы прысуд Уладзіміру Малахоўскаму. Суддзя Таццяна Родзіна прызнала віцябляніна вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Адбываў тэрмін у ПК № 22.

Выйшаў на волю ў траўні 2024 г. 

Хворага на рак мужчыну могуць пасадзіць на 6 гадоў – за гвалт да супрацоўнікаў МУС

Суд Першамайскага раёну Віцебску 22 лютага пачаў разглядаць крымінальную справу 54-гадовага Уладзіміра Малахоўскага. Яго абвінавачваюць паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў МУС»). Ад 13 студзеня мужчына ўтрымліваецца ў СІЗА-2. Ён мае трэцюю групу інваліднасці і хварэе на анкалогію.

Жыхара Віцебска, хворага на анкалогію, асудзілі на тры з паловай гады калоніі за гвалт супраць міліцыі

У судзе Першамайскага раёну Віцебску 1 сакавіка вынеслі абвінаваўчы прысуд у дачыненні да 54 гадовага Уладзіміра Малахоўскага, якому інкрымінавалі гвалтоўныя дзеянні супраць міліцыянтаў (арт. 364 КК). Суддзя Таццяна Родзіна прызнала віцябляніна вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, паведамляе "Віцебская Вясна".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»