Уладзімір Макарэвіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 22 красавіка 1979

Дата затрымання: 16 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 15 траўня 2024

Суддзя: Філонік Вера

Пракурор: Буры Генадзь, Багатка Вадзім

Справы: Справа карагодаў

Уладзімір Віктаравіч Макарэвіч — фігурант крымінальнай справы "карагодаў", узбуджанай пасля акцыі ў Брэсце 13 верасня.

Уладзіміру было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 4 жніўня вынеслі прысуды сёмай групе па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК. Уладзімір Макарэвіч атрымаў 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Адбываў пакаранне ў ПУАТ № 9.

15 траўня 2024 г. выйшаў на волю. 

Палітвязня па "справе карагодаў" Ігара Лаптановіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а ягоную жонку — да 3 гадоў "хатняй хіміі"

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 4 жніўня вынеслі прысуды сёмай групе па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 13 верасня на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»