Уладзімір Лыкшын
Былы палітвязень
Дата затрымання: 29 лістапада 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Якунчыхін Аляксандр
Уладзімір Віктаравіч Лыкшын — мастак, быў затрыманы разам з братам Аляксандрам Лыкшыным, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і ў тым, што ён меў дачыненне да сэрвіса "Письмо.бeл", праз які людзі маглі адправіць лісты палітвязням.
Паводле папярэдняй інфармацыі ад былых сукамернікаў, братоў абвінавачваюць паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэксу.
Уладзімір і Аляксандр утрымліваліся ў СІЗА-1.
18 сакавіка 2024 г. у судзе Савецкага раёна Мінска адбыўся суд над братамі, а таксама жонкай Аляксандра — Лізаветай. Суддзя Аляксандр Якунчыхін прысудзіў усім па 2, 5 гады "хатняй хіміі".