Уладзімір Лагавы
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 30 кастрычніка 1981
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Няборская Вольга, Сівец Іна
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Справы: Пратэсты Мінск
Уладзімір Леанідавіч Лагавы быў затрыманы ў верасні 2022 г. Спачатку ўтрымліваўся на Акрэсціна, а потым у СІЗА-1.
Асуджаны судом Кастрычніцкага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) да 3 гадоў "хатняй хіміі". 19 студзеня 2023 года справу разгледзела суддзя Вольга Няборская.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Уладзімір выехаў з Беларусі ў верасні 2023 г.
Згодна з раскладам судоў, справа Уладзіміра аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі будзе разглядацца завочна 25 верасня 2024 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Суддзя Іна Сівец.