Уладзімір Колас

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 18 чэрвеня 1989

Дата затрымання: 14 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму

Дата вызвалення: 24 чэрвеня 2022

Суддзя: Стасевіч Мікалай

Палітзняволены Уладзімір Колас

Уладзімір Сяргеевіч Колас асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за абразу прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

3 красавіка 2021 года Коласа затрымалі, змясцілі ў ІЧУ, а затым этапавалі да месца адбыцця пакарання. З 14 красавіка 2021 года знаходзіўся ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 46 у Круглым.

21 красавіка 2022 года ў судзе Круглянскага раёна палітзняволенаму ўзмацнілі рэжым за "парушэнне правілаў унутранага распарадку ва ўстанове". Цяпер Уладзімір Колас будзе адбываць тэрмін у магілёўскай Турме № 4.

Уладзімір цалкам адбыў пакаранне і 24 чэрвеня 2022 г. выйшаў на волю.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»